Лабынцаў Ю.А.
Янка Купала нарадзіўся ў сям'і дробных шляхцічаў-каталікоў, лад жыцця якой, у тым ліку і ў сферы духоўна-рэлігійнай, мала чым адрозніваўся ад таго, што мела месца ў тысячах падобных сем'яў, спрадвеку жыўшых на беларускіх землях. Нашы шматлікія экспедыцыі, што праводзяцца з пачатку 1970-х гг., даюць велізарны дакументальны матэрыял, які дазваляе дэталёва разгледзець многія асноўныя бакі рэлігійнага быцця беларускага народа, у тым ліку і каталіцкай яго часткі, да якой належыў Янка Купала. Ён рана пазнаёміўся з масавай народнай каталіцкай літаратурай , якая стала, па сутнасці, яго першым чытаннем.
Ледзь не галоўнае месца сярод яе твораў належыла шматлікім зборнікам найбольш папулярных сярод насельніцтва польскамоўных вершаваных твораў, названых кантычкамі. Менавіта яны, кантычкі, і, як мы мяркуем, у асноўным выдадзеныя ў XIX ст. у Вільні, і сталі першапачатковымі праваднікамі маленькага Яся ў свет вялікай паэзіі.
Кантычкі гэтыя з'явіліся і тымі навучальнымі дапаможнікамі, па якіх юны Янка Купала навучаўся грамаце.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |